2 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нобелеўская прэмія ў галіне фізіялогіі і медыцыны прысуджана амерыканскім вучоным Джэфры Холу, Майклу Розбашу і Майклу Янгу. Аб гэтым паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на заяву Нобелеўскага камітэта Каралінскага інстытута Стакгольма.
Вучоныя ўдастоілісь высокай узнагароды за даследаванні ў галіне біярытмаў чалавека.
Адзначаецца, што спіс намінантаў на прэмію гэтага года складаўся з 361 імя.
У 2016 годзе Нобелеўскую прэмію ў галіне фізіялогіі і медыцыны атрымаў японскі вучоны Ёсіноры Асумі. Ён атрымаў вядомасць дзякуючы вывучэнню дэградацыі бялкоў з-за аутафагіі - працэсу знішчэння ўнутрыклетачнага смецця і амаладжэння.
У 2017 годзе Нобелеўскі фонд павялічыў памер выплат лаўрэатам прэміі. Сума ўзнагароды павялічылася з 8 млн да 9 млн шведскіх крон ($1,12 млн). Гэта адбылося ўпершыню з 2001 года. У 2012 годзе сума выплат была зніжана з-за фінансавага крызісу.-0-