Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 сакавіка 2017, 14:51

Зборныя Германіі і Швейцарыі без страт прайшлі першы круг кваліфікацыі футбольнага ЧС-2018

27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзеючыя чэмпіёны свету футбалісты зборнай Германіі без страт прайшлі першую палавіну адборачнага турніру сусветнага першынства 2018 года, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сваю пятую вікторыю запар у кваліфікацыйнай групе С нямецкія футбалісты атрымалі ў Баку над камандай Азербайджана - 4:1. У гэтай гульні зборная Германіі прапусціла свой першы мяч у цяперашнім адборачным цыкле. Аўтсайдар турніру каманда Сан-Марына пацярпела пятае фіяска запар, прайграўшы ў сябе дома чэхам - 0:6. Футбалісты Паўночнай Ірландыі перайгралі на сваім полі Нарвегію з лікам 2:0. Турнірнае становішча пяці тураў: Германія - 15 (20-1), Паўночная Ірландыя - 10 (10-2), Чэхія - 8 (8-4), Азербайджан - 7 (3-8), Нарвегія - 3 (5-9), Сан-Марына - 0 (1-23).

Таксама не страцілі ніводнага ачка футбалісты Швейцарыі, якія выступаюць у групе В. Сваю чарговую вікторыю швейцарцы атрымалі ў Жэневе над гасцямі з Латвіі - 1:0. Зборныя Андоры і Фарэрскіх астравоў разышліся мірам - 0:0, а чэмпіёны Еўропы партугальцы ў Лісабоне разграмілі венграў з лікам 3:0. У гэтай гульні галявы дубль аформіў лідар партугальскай дружыны Крышціяну Раналду, які ўзначальвае спіс лепшых снайпераў кваліфікацыі, забіўшы 11 мячоў. Турнірнае становішча: Швейцарыя - 15 (10-3), Партугалія - 12 (19-3), Венгрыя - 7 (8-6), Фарэрскія астравы - 5 (2-8), Латвія - 3 (2-9), Андора - 1 (1-13).

Зборная Беларусі пад кіраўніцтвам новага трэнера Ігара Крывушэнкі ў Стакгольме не змагла аказаць дастойнага супраціўлення футбалістам Швецыі, уступіўшы з лікам 0:4. Лідар групы А зборная Францыі абыграла ў гасцях футбалістаў Люксембурга - 3:1, у Сафіі каманда Балгарыі нечакана абыграла галандцаў - 2:0. Пасля паражэння ад балгараў быў звольнены галоўны трэнер зборнай Нідэрландаў Дані Блінд. Становішча каманд пасля першага круга: Францыя - 13 ачкоў (розніца мячоў -10-3), Швецыя - 10 (10-3), Балгарыя - 9 (8-10), Нідэрланды - 7 (8-6), Беларусь - 2 (2-10), Люксембург - 1 (6-12).

Вынікі сустрэч пятага тура ў астатніх кваліфікацыйных групах:

D - Ірландыя - Уэльс - 0:0, Грузія - Сербія - 1:3, Аўстрыя - Малдова - 2:0. Турнірнае становішча: Сербія - 11 (12-6), Ірландыя - 11 (7-3), Уэльс - 7 (8-4), Аўстрыя - 7 (8-7), Грузія - 2 (4-8), Малдова - 1 (2-13).

Е - Арменія - Казахстан - 2:0, Чарнагорыя - Польшча - 1:2, Румынія - Данія - 0:0. Турнірнае становішча: Польшча - 13 (12-6), Чарнагорыя - 7 (10-6), Данія - 7 (7-5), Румынія - 6 (6-4), Арменія - 6 (6-10), Казахстан - 2 (3-13).

F - Англія - Літва - 2:0, Шатландыя - Славенія - 1:0, Мальта - Славакія - 1:3. Турнірнае становішча: Англія - 13 (8-0), Славакія - 9 (10-3), Славенія - 8 (4-3), Шатландыя - 7 (7-8), Літва - 5 (5-9), Мальта - 0 (2-13).

G - Іспанія - Ізраіль - 4:1, Італія - Албанія - 2:0, Ліхтэнштэйн - Македонія - 0:3. Турнірнае становішча: Іспанія - 13 (19-2), Італія - 13 (13-4), Ізраіль - 9 (9-6), Албанія - 6 (4-8), Македонія - 3 (7-11), Ліхтэнштэйн - 0 (1-19).

Н - Боснія і Герцагавіна - Гібралтар - 5:0, Бельгія - Грэцыя - 1:1, Кіпр - Эстонія - 0:0. Турнірнае становішча: Бельгія - 13 (22-2), Грэцыя - 11 (10-3), Боснія і Герцагавіна - 10 (13-5), Кіпр - 4 (3-8), Эстонія - 4 (5-15), Гібралтар - 0 (2-22).

I - Харватыя - Украіна - 1:0, Косава - Ісландыя - 1:2, Турцыя - Фінляндыя - 2:0. Турнірнае становішча: Харватыя - 13 (11-1), Ісландыя - 10 (8-6), Украіна - 8 (7-4), Турцыя - 8 (7-5), Фінляндыя - 1 (3-8), Косава - 1 (2-14).

Наступныя матчы адборачнага турніру ЧС-2018 адбудуцца ў пачатку лета. Зборная Беларусі 9 чэрвеня прыме на полі "Барысаў-Арэны" каманду Балгарыі. У аўторак, 28 сакавіка, беларусы правядуць таварыскі матч у горадзе Скоп'е супраць футбалістаў Македоніі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі