Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
29 сакавіка 2017, 13:53

Зборная Беларусі па хакеі пачала вырашальны этап падрыхтоўкі да ЧС

29 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі па хакеі пачала сёння на лёдзе "Мінск-Арэны" вырашальны этап падрыхтоўкі да чэмпіянату свету, які з 5 па 21 мая пройдзе ў Францыі і Германіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Падапечныя Дэйва Льюіса правялі сёння першую цэнтралізаваную трэніроўку да турніру, у занятках прыняў удзел 31 ігрок. У склад уключаны абаронца маладзёжнай зборнай Беларусі U-20 Кірыл Чайка. Таксама да зборнай далучыўся нападаючы нямецкага "Байрата" (другога дывізіёна DEL-лігі) Сяргей Стась-малодшы. У пачатку занятку каманда была разбіта на дзве групы, адна частка працавала ў трэнажорнай зале, другая - на лёдзе. Затым хакеісты памяняліся месцамі.

У час падрыхтоўкі да сусветнага форуму, які пройдзе ў Парыжы і Кёльне з 5 па 21 мая, нацыянальная зборная Беларусі прыме таксама ўдзел у традыцыйным міжнародным турніры "Еўрапейскі хакейны выклік". Сапернікамі падапечных Дэйва Льюіса стануць Латвія (7 і 8 красавіка на выездзе, 19.00 і 17.00), Германія (14 і 15 красавіка, месца правядзення Бабруйск - 19.15 і 17.30), Швецыя (21 і 22 красавіка, Гродна - 19.00 і 17.00) і Францыя (30 красавіка і 1 мая на выездзе).

Чэмпіянат свету для беларускай зборнай адкрыецца 5 мая ў групе В матчам у Парыжы са зборнай Фінляндыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі