Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 лістапада 2016, 19:56

Цяжкаатлетка Ірына Кулеша пазбаўлена бронзавага медаля Алімпіяды-2012 у Лондане

21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская цяжкаатлетка Ірына Кулеша пазбаўлена бронзавай узнагароды летніх Алімпійскіх гульняў у Лондане 2012 года за прымяненне забароненых прэпаратаў. Аб гэтым гаворыцца ў афіцыйным прэс-рэлізе Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У выніку пераправеркі допінг-пробы спартсменкі ў яе арганізме выяўлены турынабол і станазалол. У 2012 годзе на Гульнях у Лондане Ірына Кулеша выступала ў катэгорыі да 75 кг і паказала рэзультат 269 кг (121 кг + 148 кг). Беларуска павінна ў бліжэйшы час вярнуць дыплом і медаль Алімпіяды. Адзначым, што чэмпіёнка Лондана Святлана Падабедава з Казахстана ў гэтай вагавой катэгорыі таксама пазбаўлена залатога медаля.

Раней МАК ануляваў рэзультат выступлення Ірыны Кулешы на Алімпійскіх гульнях 2008 года ў Пекіне, дзе беларуска стала чацвёртай. Пасля пераправеркі допінг-проб спартсменкі таксама быў атрыманы станоўчы рэзультат.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі