Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 ліпеня 2018, 18:39

Створаны аргкамітэты па правядзенні ў Мінску ў 2019 годзе ЧЕ па фігурным катанні і біятлоне

20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Распараджэннем прэм'ер-міністра ад 19 ліпеня 2018 года нумар 209р створаны арганізацыйныя камітэты для падрыхтоўкі і правядзення ў Мінску чэмпіянату Еўропы па фігурным катанні на каньках (23-27 студзеня 2019 года) і адкрытага чэмпіянату Еўропы па біятлоне (18-24 лютага 2019 года), паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

Аргкамітэт для падрыхтоўкі і правядзення адкрытага чэмпіянату Еўропы па біятлоне ўзначаліў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Васіль Жарко, чэмпіянату Еўропы па фігурным катанні на каньках - міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук.

Акрамя таго, у складзе аргкамітэтаў будуць працаваць прадстаўнікі Мінспорту, Мінінфарма, Мінкультуры, НАК, Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва, Белспортзабеспячэння, Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра спорту, БРСМ, Мінгарвыканкама.

Аргкамітэтам даручана распрацаваць і зацвердзіць планы мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні спаборніцтваў. Пры неабходнасці яны маюць права прыцягваць да работы кіраўнікоў і спецыялістаў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых дзяржарганізацый, падпарадкаваных ураду, Мінскага гарвыканкама, Мінскага аблвыканкама і іншых арганізацый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі