13 лютага, Пхёнчхан /Кар. БЕЛТА/. Снаўбардыстка з ЗША Хлоя Кім заняла першае месца ў дысцыпліне хаф-пайп, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Другой стала кітаянка Лю Цзяюй. Для Кітая гэта першая ўзнагарода зімовых Гульняў. Трэцяе месца заняла яшчэ адна прадстаўніца ЗША Арыэль Голд.-0-