Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 лютага 2018, 13:47

Швейцарская гарналыжніца Гісін стала алімпійскай чэмпіёнкай у камбінацыі

22 лютага, Пхёнчхан /Кар. БЕЛТА/. Швейцарская гарналыжніца Мішэль Гісін стала алімпійскай чэмпіёнкай у камбінацыі (скорасны спуск і слалам), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пасля выступлення ў скорасным спуску Гісін займала трэці радок пратакола. У слаламе ёй удалося палепшыць сваю пазіцыю, і з рэзультатам 2 мін. 20,90 сек. яна стала чэмпіёнкай. Другое месца заняла амерыканская гарналыжніца Мікаэла Шыфрын - +0,97 сек. Бронзавую ўзнагароду заваявала Вэндзі Холдэнер таксама са Швейцарыі, якая пасля дзясятага рэзультату ў скорасным спуску выдатна справілася са слаламам, паказаўшы лепшы час (40,23 сек.) і адстаўшы ад пераможцы на 1,44 сек.

Для швейцарскай каманды залаты медаль Гісін стаў трэцім на Алімпіядзе ў Пхёнчхане.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі