Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 лютага 2018, 11:27

Швейцарац Федэрэр стаў самым узроставым лідарам рэйтынгу ATP у гісторыі

19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Швейцарац Роджэр Федэрэр ва ўзросце 36 гадоў і 6 месяцаў узначаліў рэйтынг Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (ATP), стаўшы самым узроставым лідарам рэйтынгу ў гісторыі. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу ATP.

Роджэр Федэрэр 18 лютага стаў пераможцам турніру ATP у Ратэрдаме, пры гэтым першае месца ў рэйтынгу яму гарантаваў ужо выхад у паўфінал гэтых спаборніцтваў.

Раней самым узроставым тэнісістам, які ўзначальваў рэйтынг ATP, быў амерыканец Андрэ Агасі, які заняў першы радок табліцы ў 2003 годзе ва ўзросце 33 гадоў.

Швейцарац Роджэр Федэрэр упершыню ўзначаліў рэйтынг у 2004 годзе і ўвогуле пратрымаўся на першым месцы 302 тыдні. Яму належыць мноства тэнісных рэкордаў, спартсмена часта называюць лепшым тэнісістам свету. Ён 20 разоў станавіўся пераможцам турніраў серыі Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе. Таксама ён з'яўляецца адзіным у гісторыі тэніса васьміразовым чэмпіёнам Уімблдонскага турніру ў адзіночным разрадзе. Тэнісіст заваяваў золата Алімпіяды-2008 (парны разрад) і серабро Гульняў-2012 (адзіночны разрад). Усяго на рахунку Федэрэра 96 тытулаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі