Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 красавіка 2018, 11:51

"Рома" і "Ліверпуль" першымі выйшлі ў паўфінал футбольнай Лігі чэмпіёнаў

11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Італьянская "Рома" і англійскі "Ліверпуль" сталі першымі паўфіналістамі футбольнай Лігі чэмпіёнаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Футбалісты "Барсы" пасля вікторыі над італьянскай "Ромай" (4:1) не змаглі дабіцца патрэбнага рэзультату ў Рыме. Яны прапусцілі гол на 6-й хвіліне ад Эдзіна Джэка, развіць поспех гаспадарам удалося ў другім тайме, калі спачатку Даніэле Дэ Росі рэалізаваў пенальці - 2:0, а на 82-й хвіліне Костас Манолас зрабіў лік 3:0. Госці пайшлі ў атаку, каб забіць гол, але ні Месі, ні яго партнёры не змаглі вызначыцца і выбылі з турніру. "Рома" выйшла ў паўфінал дзякуючы гасцявому голу.

Прайграўшы ў гасцях "Ліверпулю" 0:3, "Манчэстэр Сіці" ў сябе дома адкрыў лік ужо на 2-й хвіліне гульні пасля ўдару Габрыэла Жэзуса. Да перапынку лідары прэм'ер-лігі мелі перавагу, але больш мячоў не забілі. Госці, якія ў першым тайме нанеслі ўсяго адзін удар, у другім згулялі значна лепш. Праз 10 хвілін пасля аднаўлення гульні свой чарговы гол забіў іх вядучы бамбардзір Махамед Салах, а за 13 хвілін да фінальнага свістка Раберта Фірміно ўстанавіў канчатковы рэзультат - 2:1 на карысць "Ліверпуля".

Два іншыя паўфіналісты чэмпіёнскай Лігі вызначацца сёння вечарам. Мюнхенская "Баварыя" прыме на сваім полі іспанскую "Севілью", іншы іспанскі гранд - "Рэал" у Мадрыдзе згуляе з італьянскім "Ювентусам". У першых матчах баварцы перамаглі ў гасцях 2:1, а "Рэал" перамог у Турыне з лікам 3:0.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі