Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 кастрычніка 2017, 15:39

Настасся Верамеенка мае намер вярнуцца ў склад баскетбольнай зборнай Беларусі

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адзін з лідараў жаночай зборнай Беларусі па баскетболе Настасся Верамеенка мае намер вярнуцца ў склад і згуляць у адборачным цыкле чэмпіянату Еўропы-2019. Аб гэтым сёння ў прэс-цэнтры БЕЛТА паведаміла галоўны трэнер беларускай дружыны Наталля Трафімава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Наталлі Трафімавай, яна ўвесь час кантактуе з Настассяй і тая паведаміла, што гатова прыбыць у размяшчэнне зборнай краіны, калі будзе ўсё ў парадку са здароўем. Што датычыцца Алены Леўчанка, то яна цяпер знаходзіцца ў ЗША, рыхтуецца да новага сезона і настроена выступаць у Кітаі, чакае падпісання кантракта. Наталля Трафімава паведаміла, што ў бліжэйшы час зноў звяжацца з Аленай Леўчанка і ў залежнасці ад таго, як вырашыцца пытанне з кантрактам, будзе размова аб яе выступленні за нацыянальную зборную.

Старшыня Беларускай федэрацыі баскетбола Максім Рыжанкоў падкрэсліў, што пытанні фарміравання зборных каманд знаходзяцца ў веданні іх галоўных трэнераў, да якіх у яго поўны давер.

Бліжэйшы старт жаночай зборнай Беларусі адбудзецца ў лістападзе. У першым матчы адборачнай групы В кантынентальнага першынства падапечныя Наталлі Трафімавай 11 лістапада згуляюць у гасцях у каманды Польшчы. У наступным туры беларускія баскетбалісткі 15 лістапада прымуць на сваёй пляцоўцы зборную Эстоніі. Яшчэ адным сапернікам беларусак будуць турэцкія баскетбалісткі.

Па выніках групавога этапу пуцёўкі ў фінальную стадыю жаночага Еўрабаскета-2019 атрымаюць пераможцы 8 квартэтаў, а таксама 6 лепшых каманд з заняўшых другія месцы. Фінальны этап еўрапейскага першынства пройдзе на арэнах Латвіі і Сербіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі