Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 жніўня 2017, 16:02

Мінскія "Крумкачы" сенсацыйна перамаглі футбалістаў БАТЭ ў матчы чэмпіянату Беларусі па футболе

21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскія "Крумкачы" сенсацыйна абыгралі 13-разовых чэмпіёнаў Беларусі футбалістаў БАТЭ з лікам 3:2 у 19-м туры чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Матч на полі "Барысаў-Арэны" пачаўся для гаспадароў вельмі няўдала - ужо ў сярэдзіне першага тайма госці выйгравалі з лікам 2:0. Спачатку на 20-й хвіліне Філіп Іваноў рэалізаваў пенальці, праз 3 хвіліны Аляксандр Філановіч падвоіў рэзультат. Толькі пасля перапынку барысаўчанам удалося забіць гол - на 47-й хвіліне вызначыўся Міхаіл Гардзяйчук, які выйшаў у лідары бамбардзірскай гонкі, забіўшы 10 мячоў. Гаспадары прадаўжалі атакаваць, і на 56-й хвіліне Мікалай Сігневіч аднавіў раўнавагу - 2:2. Аднак падапечныя Аляксандра Ермаковіча прапусцілі контрвыпад, і на 70-й хвіліне Уладзіслаў Іваноў далёкім ударам забіў гол. Пасля гэтага футбалісты БАТЭ прадаўжалі валодаць ініцыятывай, але так і не змаглі зраўнаваць лік.

Лідар першынства салігорскі "Шахцёр" у гасцявым матчы з брэсцкім "Дынама" выйшаў наперад на 8-й хвіліне пасля ўдару Эдгара Аляхновіча. Пасля перапынку другі мяч у вароты брастаўчан забіў Таміслаў Кіш, але гаспадары праявілі характар і змаглі адысці ад паражэння пасля дакладных удараў Дзмітрыя Алісейкі і Арцёма Мілеўскага - 2:2.

З тройкі лідараў толькі мінскае "Дынама" дабілася перамогі. У Гродне мінчане адолелі мясцовы "Нёман" з мінімальным лікам 1:0. Пераможны гол на 70-й хвіліне гульні забіў Ураш Нікаліч. Гэта чацвёртая перамога запар каманды Сяргея Гурэнкі ў цяперашнім першынстве.

Пасля серыі няўдалых гульняў парадавалі сваіх балельшчыкаў футбалісты жодзінскага "Тарпеда-БелАЗа", якія абыгралі гасцей з "Віцебска" - 2:0. Галы ў актыве Міхаіла Скавыша і Андрэя Хачатурана. А вось наваполацкі "Нафтан" ніяк не можа падняцца з апошняга месца ў турнірнай табліцы. Трэцяе паражэнне запар новапалачане пацярпелі на сваім полі ад магілёўскага "Дняпра" - 0:1. Пераможны мяч на рахунку Сяргея Дацэнкі. Яшчэ адзін аўтсайдар "Іслач" з такім жа рэзультатам дабіўся гасцявой вікторыі над "Гомелем", дзякуючы голу Дзмітрыя Камароўскага.

Яшчэ дзве сустрэчы 19-га тура завяршыліся ўнічыю: "Гарадзея" - "Слуцк" - 1:1, "Мінск" - "Славія" (Мазыр) - 2:2.

Становішча ў групе лідараў: "Шахцёр" - 44 ачкі (розніца мячоў - 30-9), "Дынама" (Мінск) - 43 (27-9), БАТЭ - 39 (30-11), "Нёман" - 32 (24-17), "Віцебск" - 31 (21-18).

У наступным туры сустракаюцца:

25 жніўня

"Крумкачы" - "Нафтан", "Днепр" - "Тарпеда-БелАЗ";

26 жніўня

"Віцебск" - "Нёман", "Слуцк" - "Гомель", "Іслач" - "Мінск";

27 жніўня

"Дынама" (Мінск) - "Гарадзея", "Шахцёр" - БАТЭ, "Славія" - "Дынама" (Брэст).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі