Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
05 верасня 2017, 10:11

Мінскае "Дынама" пацярпела шостае паражэнне запар у чэмпіянаце КХЛ

5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскае "Дынама" пацярпела шостае паражэнне запар у чэмпіянаце КХЛ, уступіўшы на выездзе чарапавецкай "Поўначсталі" - 1:2 (0:1, 0:0, 1:1), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Матч у Чарапаўцы атрымаўся небагаты на галы. Дынамаўцы пастараліся звесці да мінімуму пагрозу сваім варотам, але менавіта дзве памылкі ў абароне сталі прычынай чарговага паражэння мінчан.

"Поўначсталь" (Чарапавец) - "Дынама-Мінск" - 2:1 (1:0, 0:0, 1:1).

"Поўначсталь": Гудачэк; Яўсеенкаў - Стасенка (к), Кагарліцкі - П.Чарноў - Бумагін; Калашнікаў - Кудака, Воўчанка - Кадола - Монс; В.Вішнеўскі - Мазур, Рыбін - Трубачоў - Угараў; Манахаў - Шчарбіна - Казакоўцаў; Хабараў, Голік.

"Дынама-Мінск": Энрат (58.20-58.47; 59.00-60.00); Лісавец - Корабаў, Клінкхамер - Хаўдэн - Паўловіч (к); Шынкевіч - Граньяні, Сцяпанаў - Кавыршын - Мацярухін; Хенкель - Знахарэнка, Лінгле - Шаранговіч - Фантэйн; Дрозд - Кітараў - Кулакоў; Дзюкаў, Д.Буйніцкі.

Шайбы: 1:0 - П.Чарноў (Бумагін, 3.04, у большасці). 1:1 - Паўловіч (50.41). 2:1 - Воўчанка (Трубачоў, 54.34, у меншасці).

Кідкі: 25 - 29.

Штраф: 8 - 57.

На другой мінуце першага перыяду нападаючы гасцей Аляксандр Паўловіч атрымаў дзве мінуты штрафу. Пры гульні ў меншасці "зубры", здавалася, дзейнічалі ўпэўнена, але ў адным з эпізодаў Павел Чарноў без усялякага супраціўлення замкнуў перадачу партнёра. Падапечныя Гордзі Дуаера даволі часта парушалі правілы і не маглі актыўней дзейнічаць у нападзенні.

Найбольш цікава падзеі ў матчы развіваліся ў трэцім перыядзе. На 41-й мінуце Роб Клінкхамер быў выдалены да канца гульні за колючы ўдар. Страта нападаючага павінна была і зусім знізіць атакуючы патэнцыял "Дынама". Аднак капітан мінчан Аляксандр Паўловіч на 51-й мінуце змог да канца пазмагацца на пятачку ля варот "Поўначсталі" і зраўнаваць лік - 1:1. Шанц выйсці наперад у беларускай каманды з'явіўся на 55-й мінуце пасля выдалення ў гаспадароў за парушэнне колькаснага складу. Аднак "Поўначсталь" правяла хуткую контратаку. Вопытны Юрый Трубачоў зрабіў перадачу на Данііла Воўчанку, які закінуў другую шайбу.

Хакеісты "Дынама" прадоўжаць выязную серыю 6 верасня з сапернікамі з "Сочы", а завершаць 8 верасня матчам з "Тарпеда".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі