Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 мая 2018, 17:45

Іспанец Унаі Эмеры змяніў француза Арсена Венгера на пасадзе галоўнага трэнера лонданскага "Арсенала"

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галоўным трэнерам футбалістаў лонданскага "Арсенала" стаў іспанскі спецыяліст Унаі Эмеры, які змяніў легендарнага француза Арсена Венгера, што ўзначальваў "кананіраў" з 1996 года, паведамляюць інфармагенцтвы.

Новаму настаўніку "Арсенала" 46 гадоў, іграком ён выступаў у некалькіх іспанскіх клубах, а ў 2004 годзе стаў трэнерам каманды "Лорка Дэпартыва", у якой завяршаў актыўную кар'еру. Ён таксама ўзначальваў "Севілью" і "Валенсію", а ў 2012 годзе без асаблівага поспеху працаваў у маскоўскім "Спартаку".

68-гадовы Арсен Венгер, завяршыўшы нядаўна сваю работу ў "Арсенале", яшчэ не вызначыўся, дзе прадоўжыць трэнерскую кар'еру. У яго ёсць нямала прапаноў ад клубаў, не выключана таксама, што ён узначаліць нацыянальную зборную Францыі. З 2005 па 2008 год у складзе лонданскага "Арсенала" пад кіраўніцтвам Венгера выступаў вядомы беларускі паўабаронца Аляксандр Глеб.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі