Сцяг Панядзелак, 6 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 красавіка 2016, 15:49

Хакейны чэмпіянат свету-2016 пакажуць тры беларускія тэлеканалы

27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія аматары спорту змогуць убачыць хакейны чэмпіянат свету на трох тэлеканалах. Усе матчы зборнай Беларусі на стадыі групавога этапу і ў выпадку выхаду ў плэй-оф будзе трансліраваць "Беларусь 1", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Беларускія хакеісты ў папярэдняй групе В згуляюць у Санкт-Пецярбургу з камандамі Фінляндыі (6 мая), ЗША (7 мая), Канады (9 мая), Славакіі (11 мая), Германіі (13 мая), Венгрыі (14 мая) і Францыі (17 мая).

Таксама на час сусветнага чэмпіянату на галоўным тэлеканале краіны кожны вечар можна будзе ўбачыць падрабязны агляд праведзеных за дзень гульняў. Маладзёжны тэлеканал "Беларусь 2" прадставіць увазе тэлегледачоў гульні гаспадароў першынства - зборнай Расіі, якія заўсёды выклікаюць вялікую цікавасць у беларускай публікі. Разам з расіянамі ў групе А ў Маскве выступяць хакеісты Швецыі, Чэхіі, Швейцарыі, Латвіі, Нарвегіі, Даніі і Казахстана.

У эфіры тэлеканала "Беларусь 5" можна будзе сачыць за іншымі матчамі чэмпіянату. "Паколькі час пачатку гульняў у Маскве і Санкт-Пецярбургу будзе супадаць, частку матчаў, вядома, мы пакажам у запісе, але прыярытэт прамых трансляцый галоўнага хакейнага турніру года неаспрэчны. Агляды матчаў будуць таксама выходзіць на тэлеканале "Беларусь 5". Акрамя таго, мы будзем рыхтаваць тэматычныя "Дзённікі чэмпіянату". Зразумела, у Санкт-Пецярбургу, дзе размесціцца наша зборная, будзе працаваць здымачная група "Беларусь 5", таму гледачам варта чакаць эксклюзіву", - паабяцаў кіраўнік спартыўнага тэлеканала Аляксандр Казюкевіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі