Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
07 снежня 2016, 11:24

Футбалісты "Бенфікі" і "Напалі" выйшлі ў 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў, "Растоў" згуляе ў Лізе Еўропы

7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговымі ўдзельнікамі 1/8 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў сталі партугальская "Бенфіка" і італьянскі "Напалі", якія выступалі ў групе В, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У паядынку 6-га тура ў Лісабоне італьянская каманда ўпэўнена перайграла партугальцаў - 2:1 і заняла першае месца ў гэтым квартэце. Перад матчамі заключнага тура акрамя "Напалі" і "Бенфікі" шанцы прайсці ў плэй-оф чэмпіёнскай Лігі захоўваў і турэцкі "Бешыкташ", але ў гасцявой гульні з кіеўскім "Дынама" ён пацярпеў паражэнне з лікам 0:6 і цяпер згуляе ў 1/16 фіналу другога па рангу кантынентальнага турніру - Лізе Еўропы. Беларускі паўабаронца кіяўлян Мікіта Корзун выйшаў на замену на 66-й мінуце апошняй сустрэчы "Дынама" ў бягучым еўракубкавым сезоне. Падагульняючае становішча: "Напалі" - 11 ачкоў (розніца мячоў - 11-8), "Бенфіка" - 8 (10-10), "Бешыкташ" - 7 (9-14), "Дынама" - 5 (8-6).

Віцэ-чэмпіёнам Расіі футбалістам "Растова", каб выйсці ў 1/16 фіналу Лігі Еўропы, у матчы 6-га тура групы D у Эйндховене трэбы было не прайграць галандскаму ПСВ, і яны дабіліся свайго - нічыя 0:0. У гульні двух лідараў гэтага квартэта ў Мюнхене нямецкая "Баварыя" нанесла паражэнне іспанскаму "Атлетыка" з Мадрыда - 1:0. Гэта адзіны "пракол" мадрыдцаў на групавой стадыі, яны захавалі за сабой першую пазіцыю. Падагульняючае становішча: "Атлетыка" - 15 (7-2), "Баварыя" - 12 (14-6), "Растоў" - 5 (6-12), ПСВ - 2 (4-11).

Пераможцам групы А стаў лонданскі "Арсенал", які разграміў у гасцях швейцарскі "Базель". Другім фінішаваў "Пары Сен-Жэрмен", які ў заключным матчы ў сталіцы Францыі згуляў унічыю з балгарскім "Лудагорцам" - 2:2. Падагульняючае становішча: "Арсенал" - 14 (18-6), "Пары Сен-Жэрмен" - 12 (13-7), "Лудагорац" - 3 (6-15), "Базель" - 2 (3-12).

Лепшая каманда квартэта С іспанская "Барселона" прымала на "Камп Ноу" нямецкую "Барусію" з Менхенгладбаха і не пакінула гасцям шанцаў на поспех - 4:0. Хет-трыкам вызначыўся турэцкі паўабаронца Арда Туран, а лідар "Барсы" аргенцінец Ліянэль Мэсі забіў свой 10-ы мяч у гэтым розыгрышы і ўпэўнена ўзначальвае бамбардзірскую гонку. Англійскі "Манчэстэр Сіці" на сваім полі разышоўся мірам з шатландскім "Селтыкам" з Глазга - 1:1. Падагульняючае становішча: "Барселона" - 15 (20-4), "Манчэстэр Сіці" - 9 (12-10), "Барусія" - 5 (4-11), "Селтык" - 3 (5-16).

Сёння ўвечары заключныя сустрэчы пройдуць яшчэ ў чатырох групах:

Е - "Тотэнхэм" (Лондан, Англія) - ЦСКА (Масква, Расія), "Баер" (Леверкузен, Германія) - "Манака" (Францыя);

F - "Рэал" (Мадрыд, Іспанія) - "Барусія" (Дортмунд, Германія), "Легія" (Варшава, Польшча) - "Спортынг" (Лісабон, Партугалія);

G - "Порту" (Партугалія) - "Лестэр" (Англія), "Бруге" (Бельгія) - "Капенгаген" (Данія);

Н - "Ліён" (Францыя) - "Севілья" (Іспанія), "Ювентус" (Турын, Італія) - "Дынама" (Заграб, Харватыя).

Цяпер вядомы 14 з 16 удзельнікаў 1/8 фіналу чэмпіёнскай Лігі: "Арсенал" (Лондан, Англія), "Пары Сен-Жэрмен" (Францыя), "Баварыя" (Германія), "Атлетыка" (Іспанія), "Баер" (Леверкузен, Германія), "Манака" (Францыя), "Рэал" (Мадрыд, Іспанія), "Барусія" (Дортмунд, Германія), "Лестэр" (Англія), "Ювентус" (Турын, Італія), "Барселона" (Іспанія), "Манчэстэр Сіці" (Англія), "Напалі" (Італія), "Бенфіка" (Лісабон, Партугалія).

Каманды, якія зоймуць трэція месцы ў групах Лігі чэмпіёнаў, прадоўжаць барацьбу ў 1/16 фіналу Лігі Еўропы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі