Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 жніўня 2017, 13:43

Футбалісты БАТЭ згулялі ўнічыю з "Александрыяй" у першым матчы плэй-оф Лігі Еўропы

18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты барысаўскага БАТЭ на сваім полі згулялі ўнічыю з украінскай "Александрыяй" 1:1 у першым матчы за выхад у групавы этап Лігі Еўропы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

БАТЭ (Барысаў, Беларусь) - "Александрыя" (Украіна) - 1:1 (1:1).

"Барысаў-Арэна". 13 000 гледачоў.

Суддзя - Т.Богнар (Венгрыя).

БАТЭ: Шчарбіцкі; Бага, Булят, Мілуновіч, М.Валадзько, А.Валадзько (Сігневіч, 59), Драгун, Стасевіч, Іваніч, Гардзяйчук (Кендыш, 77), Радзівонаў (Туомінен, 83).

"Александрыя": Панькіў; Чабатароў, Гітчанка, Басаў, Бацула, Грыцук (Панамар, 69), Запарожан (Калянчук, 63), Банада, Палярус (Старэнькі, 77), Сітала, Цурыкоў.

Галы: 1:0 - Іваніч (8), 1:1 - Банада (19).

Папярэджанні: Сігневіч, Мілуновіч, Грыцук, Басаў.

Адбыўшы чатырохматчавую дыскваліфікацыю за памылкі мінулага еўракубкавага сезона, у склад БАТЭ вярнуўся яго капітан Віталь Радзівонаў. Вопытны форвард адразу пачаў дзейнічаць вельмі актыўна і разам з больш маладымі партнёрамі стаў пагражаць варотам сапернікаў. Стартавы націск удаўся: ужо на 8-й мінуце хуткая атака барысаўчан завяршылася дакладным ударам у ніжні вугал Мірка Іваніча, якому асісціраваў Міхаіл Гардзяйчук.

Захапіўшыся атакамі, гаспадары страцілі пільнасць і на 19-й мінуце заплацілі за гэта. У адной з рэдкіх контратак госці хутка прайшлі па левым флангу, адкуль адбылася перадача ў штрафную плошчу, і Яўген Банада паразіў вароты Дзяніса Шчарбіцкага - 1:1. Пасля гэтага поспеху ўкраінскія футбалісты маглі яшчэ пару-тройку разоў вызначыцца, але мяч у цэль не трапіў.

Пасля перапынку на полі ішла роўная барацьба, а ў канцоўцы націск БАТЭ ўзмацніўся, але забіць пераможны мяч так і не ўдалося. Лёс пуцёўкі ў групавы этап Лігі Еўропы вырашыцца ў сустрэчы ў адказ 24 жніўня ў Александрыі.

Рэзультаты іншых першых сустрэч раўнда плэй-оф ЛЕ:

"Утрэхт" (Нідэрланды) - "Зеніт" (Санкт-Пецярбург, Расія) - 1:0,

"Краснадар" (Расія) - "Црвена Зорка" (Бялград, Сербія) - 3:2,

"Дынама" (Заграб, Харватыя) - "Скендэрбеу" (Албанія) - 1:1,

"Апалон" (Лімасол, Кіпр) - "Міцьюланд" (Данія) - 3:2.

Астатнія гульні завершацца пазней.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі