24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбольны клуб "Крумкачы" аб'явіў аб адстаўцы галоўнага трэнера Уладзіміра Пяценкі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў мінскай камандзе.
Украінскі спецыяліст гэта зрабіў па сямейных абставінах. Таксама пакідае каманду старшы трэнер Альберт Кавалёў. Падрыхтоўкай да наступных матчаў каманды кіруе Аляксей Кучук. Тым часам украінскія СМІ не выключаюць магчымасці вяртання ў клуб ранейшага настаўніка мінчан Алега Дулуба, які цяпер працуе з львоўскімі "Карпатамі".
"Крумкачы" пасля дзевяці тураў чэмпіянату Беларусі па футболе, набраўшы восем ачкоў, займаюць 12-е месца. Кіраўніцтва "крумкачоў" раней ужо выказвала незадаволенасць рэзультатамі, якія паказвае каманда ў бягучым сезоне.-0-