Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Дар'я Домрачава заняла шостае месца ў мас-старце на этапе КС па біятлоне ў Рупольдынгу

Спорт 15.01.2018 | 10:26
Лаўра Дальмаер, Дар'я Домрачава і Кайса Мякярайнен рыхтуюцца да заключнай стральбы. Фота IBU
Лаўра Дальмаер, Дар'я Домрачава і Кайса Мякярайнен рыхтуюцца да заключнай стральбы. Фота IBU

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дар'я Домрачава заняла шостае месца ў гонцы з масавага старту на этапе Кубка свету па біятлоне ў нямецкім Рупольдынгу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларуска ішла лідарам першую частку гонкі на 12,5 км з чатырма агнявымі рубяжамі. Трохразовая алімпійская чэмпіёнка ўпэўнена правяла стральбу лежачы, а на першай "стойцы" дапусціла адзін промах. У выніку Дар'я Домрачава адправілася на штрафны круг і вярнулася на асноўную трасу ўжо ў групе лідараў, дзе была немка Лаўра Дальмаер, фінка Кайса Мякярайнен і Разана Кроўфард з Канады. На заключным агнявым рубяжы прадстаўніцы Германіі, Фінляндыі і Беларусі дапусцілі промахі, а вось Разана Кроўфард была дакладнай. На заключным адрэзку перад фінішам канадка значна збавіла ў скорасці, чым і скарысталася Кайса Мякярайнен, якая перамагла ўпершыню ў сезоне - 34 мін 05,6 сек (1+0+0+1). Другое месца заняла Лаўра Дальмаер - +0,8 сек (1+0+0+1). Бронзавая ўзнагарода ў чэшкі Веранікі Віткавай - +4,6 сек (1+0+1+0). Дар'я Домрачава фінішавала шостай - +23,7 сек (0+0+1+2).

Беларуска Ірына Крыўко размясцілася на 14-й пазіцыі падагульняючага пратакола - +53,9 сек (0+0+0+1). Надзея Скардзіна заняла 16-е месца - +1 мін 06,7 сек (0+0+1+0).

Наступны этап Кубка свету пройдзе ў італьянскім Антхольцы з 18 па 21 студзеня.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Павышэнне пенсій у Беларусі Праект указа аб павышэнні пенсій унесены на разгляд у Адміністрацыю Прэзідэнта. Прапануецца павышэнне пенсій на 5,3% з 1 лістапада.