Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 студзеня 2018, 09:00

Дар'я Домрачава перамагла ў мас-старце на этапе КC у Антхольцы

22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дар'я Домрачава перамагла ў мас-старце на этапе Кубка свету па біятлоне ў Антхольцы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Паспяховая стральба на заключным агнявым рубяжы дала беларусцы магчымасць выйсці на першае месца. Пачатак гонкі для трохразовай алімпійскай чэмпіёнкі Сочы атрымаўся не такім паспяховым. Промах на першай стральбе лежачы не дазволіў лідзіраваць ёй з першых хвілін.

Аднак на другой частцы дыстанцыі 12,5 км Дар'я значна дабавіла і не дапускала промахаў на агнявых рубяжах - 40 мін 23,9 сек (1+0+0+0).

Другое месца заняла Настасся Кузьміна са Славакіі - +11,9 сек (1+1+0+1). Бронзавым прызёрам мас-старту стала фінка Кайса Мякярайнен, якая паказала высокую скорасць, але дапусціла чатыры промахі, - +16,2 сек (1+0+2+1).

Паспяховую гонку правяла і іншая беларуска Ірына Крыўко, якая заняла 12-е месца, - +1 мін 07,1 сек (0+0+0+1).

У агульным заліку Кубка свету дзякуючы сенняшняй перамозе Дар'я Домрачава выйшла на пятае месца - 436 балаў. Лідзіруе Кайса Мякярайнен - 592 ачкі.-0-

Фота Дзяніса Касцючэнкі.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі