Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 чэрвеня 2018, 16:28

ЧС-2026 па футболе пройдзе ў ЗША, Канадзе і Мексіцы

13 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чэмпіянат свету 2026 года па футболе пройдзе ў ЗША, Канадзе і Мексіцы. Такое рашэнне прынята на кангрэсе Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА), які праходзіць у Маскве, паведамляе БЕЛТА.

За заяўку трох краін было аддадзена 134 галасы (67 працэнтаў), другі прэтэндэнт на правядзенне сусветнага футбольнага форуму - Марока - атрымаў галасы 65 прадстаўнікоў нацыянальных федэрацый (33 працэнты).

Чэмпіянат свету па футболе 2026 года стане першым у гісторыі, у якім прымуць удзел 48 каманд. Раней Злучаныя Штаты прымалі мундыяль у 1994 годзе, а Мексіка станавілася гаспадыняй турніру двойчы - у 1970 і 1986 гадах.

З 14 чэрвеня па 15 ліпеня ў 11 гарадах Расіі пройдзе чэмпіянат свету 2018 года. У 2022 годзе матчы турніру прыме Катар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі