Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 сакавіка 2017, 15:16

Чатыры ўзнагароды заваявалі беларускія барцы на міжнародным турніры ў Венгрыі

27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чатыры ўзнагароды заваявалі беларускія атлеты на міжнародным турніры Polyak Imre Memorial па грэка-рымскай барацьбе ў Венгрыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Найбольш захапляльнай атрымалася барацьба ў катэгорыі да 98 кг, дзе ў фінале сустрэліся два прадстаўнікі беларускай каманды Аляксандр Грабовік і бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у Рыа Джавід Гамзатаў. Менш тытулаваны атлет змог атрымаць упэўненую перамогу - 4:0 і заваяваць залаты медаль турніру. Джавід Гамзатаў стаў сярэбраным прызёрам. Другое месца ў катэгорыі да 75 кг заняў Казбек Кілаў, які ў фінале ўступіў прадстаўніку Венгрыі Томашу Лерынцу - 0:2.

Бронзавы прызёр першых Еўрапейскіх гульняў у Баку Віктар Сасуноўскі ў катэгорыі да 80 кг упэўнена дайшоў да паўфіналу спаборніцтваў, дзе ўступіў амерыканцу Джордану Спілеру. У паядынку за трэцяе месца ён быў мацнейшым за Нікалаза Кіласові з Грузіі. Іншы прадстаўнік беларускай каманды Саслан Даураў (66 кг) не змог ўзысці на п'едэстал гонару.

27 сакавіка стартуе маладзёжны чэмпіянат Еўропы (U-23) па вольнай, жаночай і грэка-рымскай барацьбе. Зборная Беларусі заявіла на турнір 23 атлеты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі