Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 жніўня 2018, 18:22

Больш за 500 атлетаў прымуць удзел у серыі European Judo Open у Мінску

16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 500 атлетаў прымуць удзел у серыі European Judo Open у Мінску. Аб гэтым паведаміў журналістам старшыня Беларускай федэрацыі дзюдо Павел Ясяноўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Вялікі міжнародны турнір, які раней адносіўся да этапу Кубка свету катэгорыі А, праводзіцца 20-ы раз. Як адзначыў кіраўнік беларускага дзюдо, упершыню "Чыжоўка-Арэна" прыме турнір такога высокага рангу. "Раней мы арганізоўвалі ўсе спаборніцтвы ў Палацы спорту. European Judo Open стане тэставым перад маючымі адбыцца II Еўрапейскімі гульнямі, таму ўсё павінна адпавядаць высокім патрабаванням ужо цяпер. Больш за 500 атлетаў выйдуць на татамі ў "Чыжоўка-Арэне" 18 і 19 жніўня. Для беларускага боку гэта сур'ёзны экзамен, хоць у нас няма сумненняў, што справімся. Па выніках мінулага сезона сярод турніраў серыі European Judo Open этап у Мінску прызнаны лепшым", - расказаў Павал Ясяноўскі.

Як растлумачыў кіраўнік федэрацыі, спаборніцтвы ў "Чыжоўка-Арэне" стануць заключнымі афіцыйнымі стартамі перад чэмпіянатам свету, які пройдзе ў Баку з 20 па 27 верасня. На European Judo Open будуць разыграны медалі ў вагавых катэгорыях да 60 кг, 66 кг, 73 кг, 81 кг, 90 кг, 100 кг і звыш 100 кг у мужчын. Жанчыны вызначаць мацнейшых у катэгорыях да 48 кг, 52 кг, 57 кг, 63 кг, 70 кг, 78 кг, а таксама звыш 78 кг.

У турніры прымуць удзел атлеты з 42 краін. Згодна з папярэднімі заяўкамі, самыя шматлікія каманды выставяць Расія, Беларусь, Украіна і Нідэрланды.

Турнір па дзюдо на II Еўрапейскіх гульнях у Мінску адбудзецца 25-30 чэрвеня 2019 года ў "Чыжоўка-Арэне". У час спаборніцтваў будзе разыграна 15 камплектаў узнагарод.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі