Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 кастрычніка 2017, 16:21

Беларускія самбісты заваявалі 15 медалёў на маладзёжным першынстве свету

16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія самбісты заваявалі 15 узнагарод на маладзёжным першынстве свету ў сербскім Нові-Садзе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На вышэйшую прыступку п'едэстала ўзняліся беларускія самбісткі Марыя Кандрацьева (вагавая катэгорыя да 80 кг), якая ў фінальным паядынку была мацнейшай за балгарскую спартсменку Іліну Стаянаву, і Карына Шут (72 кг), якая перамагла ў вырашальнай схватцы расіянку Валерыю Бандарэнка.

Для Карыны Шут гэта трэцяе маладзёжнае першынство свету. Раней яна станавілася бронзавым і сярэбраным прызёрам. Таксама ў яе калекцыі ёсць залаты медаль чэмпіянату Еўропы па самба 2014 года.

Акрамя таго, у актыве беларускай зборнай яшчэ 6 сярэбраных і 7 бронзавых узнагарод.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі