Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 мая 2016, 09:14

Беларускія баскетбалісткі прайгралі першы спарынг камандзе Латвіі

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісткі зборнай Беларусі ў ходзе падрыхтоўкі да алімпійскай кваліфікацыі 24 мая правялі першы з двух таварыскіх матчаў у гасцях у каманды Латвіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сустрэча ў Рызе прайшла ў роўнай барацьбе, і толькі ў самым канцы поспеху дабіліся латвійскія баскетбалісткі, якія перамаглі з перавагай у два ачкі - 59:57 (12:12, 12:14, 17:17, 18:14).

У сераду, 25 мая, саперніцы зноў сустрэнуцца ў латвійскай сталіцы.

Пасля вяртання дадому каманда Анатоля Буяльскага прыме ўдзел у турніры памяці Сямёна Халіпскага. На пляцоўцы мінскага Палаца спорту беларускі 2-4 чэрвеня згуляюць са зборнымі Японіі, Новай Зеландыі і Турцыі. Там жа 7 і 8 чэрвеня адбудуцца два кантрольныя матчы з камандай Польшчы, пасля якіх беларускія баскетбалісткі адправяцца ў французскі Нант, дзе 13 чэрвеня пачнуць перадалімпійскі кваліфікацыйны турнір.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі