Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
30 сакавіка 2017, 10:38

Беларускі хакейны трэнер Андрэй Скабелка назначаны галоўным трэнерам "Авангарда"

30 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі хакейны трэнер Андрэй Скабелка назначаны новым галоўным трэнерам омскага "Авангарда", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Ранейшым клубам у Кантынентальнай хакейнай лізе спецыяліста была новасібірская "Сібір", якую беларус узначальваў з 2014 года і заваёўваў з камандай бронзавыя ўзнагароды ў 2015 годзе.

Адзін з самых яркіх нападаючых зборнай Беларусі Андрэй Скабелка пачаў трэнерскую кар'еру ў 2007 годзе ў новакузнецкім "Металургу", затым працаваў у клубах "Гомель", ніжагародскім "Тарпеда", уваходзіў у трэнерскі штаб зборнай Беларусі.

Андрэй Скабелка змяніў на трэнерскай пасадзе омскага "Авангарда" Фёдара Канарэйкіна, які прапрацаваў у клубе адзін сезон.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі