Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 сакавіка 2018, 10:19

Беларускі абаронца Дзмітрый Корабаў пакінуў ХК "Дынама-Мінск"

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абаронца Дзмітрый Корабаў пакінуў ХК "Дынама-Мінск". Кантракт з хакеістам скасаваны па ініцыятыве клуба. Інфармацыя аб гэтым размешчана на афіцыйным сайце дынамаўцаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Напярэдадні ў праведзеным дынамаўцамі заключным паядынку рэгулярнага чэмпіянату КХЛ з браціслаўскім "Славанам" (2:4) Дзмітрый Корабаў правёў свой 54-ы матч у гэтым сезоне. У іх Дзмітрый, якому 12 сакавіка споўніцца 29 гадоў, набраў 11 бамбардзірскіх балаў - 2 галы і 9 рэзультатыўных перадач, пры каэфіцыенце карыснасці "плюс 4".

У гэтым сезоне мінскае "Дынама" не змагло прабіцца ў лік 16 удзельнікаў плэй-оф, заняўшы 10-е месца ў Заходняй канферэнцыі Кантынентальнай хакейнай лігі.

Матчы першага раўнда розыгрышу галоўнага трафея КХЛ Кубка Гагарына адбудуцца 3 сакавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі