Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
28 верасня 2021, 16:19

Беларуская тэнісістка Вера Лапко выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Нур-Султане

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Вера Лапко паспяхова стартавала на турніры ў Нур-Султане з прызавым фондам $235 тыс., паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў матчы 1/16 фіналу адзіночнага разраду беларуска, якая займае 408-е месца ў сусветным рэйтынгу, абыграла нямецкую тэнісістку Юле Німаер, у якой 132-я пазіцыя, - 7:5, 4:6, 6:4. Сустрэча прадаўжалася 2 гадзіны 10 мінут.

У другім раўндзе Вера Лапко сустрэнецца з пераможцай паядынку паміж прадстаўніцай Казахстана Юліяй Пуцінцавай (47-ы нумар сусветнага рэйтынгу) і грузінскай тэнісісткай Кацярынай Гаргодзэ (162).

На старце парнага разраду беларускі Вера Лапко і Лідзія Марозава згуляюць сёння з брытанска-індыйскім тандэмам Эмілі Уэблі-Сміт / Рутуя Бхасале.

Турнір у казахстанскай сталіцы фінішуе 2 кастрычніка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі