Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
06 чэрвеня 2017, 11:27

Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч удастоена прэміі Heart Award

6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч другі раз удастоена прэміі Кубка Федэрацыі Heart Award, паведамілі БЕЛТА ў Беларускай тэніснай федэрацыі.

Прэмія Heart Award уручаецца з 2009 года тэнісісткам, якія прадстаўляюць сваю краіну на Кубку Федэрацыі і пры гэтым з'яўляюцца прыкладам смеласці на корце і адданасці камандзе. У гэтым годзе ў складзе зборнай Беларусі Аляксандра Сасновіч абыграла галандскіх тэнісістак Кікі Бертэнс і Міхаэлу Крайчэк, а таксама швейцарак Вікторыю Галубіч і Тымеа Бачынскі. Год таму Аляксандра Сасновіч упершыню была ўдастоена гэтай прэстыжнай прэміі.

У красавіку бягучага года ўладальніцай Heart Award стала яшчэ адна беларуская тэнісістка Арына Сабаленка, якая таксама паспяхова гуляе ў матчах Кубка Федэрацыі за зборную Беларусі. У 2011 годзе ўладальніцай гэтай прэміі была яшчэ адна беларуска Вікторыя Азаранка.

Жаночая зборная Беларусі ў гэтым сезоне ўпершыню змагла прабіцца ў фінал Кубка Федэрацыі, абыграўшы каманды Нідэрландаў (4:1) і Швейцарыі (3:2). У лістападзе беларускі правядуць вырашальны матч неафіцыйнага каманднага чэмпіянату свету з тэнісісткамі ЗША. Фінал адбудзецца 11-12 лістапада ў Мінску. Беларускія балельшчыкі спадзяюцца, што да гэтага часу Вікторыя Азаранка набярэ форму і дапаможа камандзе ў гульні з амерыканкамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі