Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 красавіка 2017, 14:28

Беларуска Вера Лапко выйшла ў чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Стамбуле

13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Вера Лапко выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў турэцкім Стамбуле (прызавы фонд - 60 тыс. еўра), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У паядынку 1/8 фіналу Лапко (246-ы нумар рэйтынгу WTA) перайграла італьянскую тэнісістку Джэсіку П'еры (304) - 6:3, 6:4. Сёння ў матчы за выхад у паўфінал адзіночнага разраду Вера Лапко сустрэнецца з прадстаўніцай Узбекістана Сабінай Шарыпавай (138).

Цяперашні лідар жаночай зборнай Беларусі Аляксандр Сасновіч (108) у гэтыя дні выступае на прадстаўнічым турніры ў швейцарскім горадзе Біль (прызавы фонд - 226 тыс. еўра). Прабіўшыся ў асноўную сетку праз кваліфікацыю, Аляксандра перамагла ў першым раўндзе французскую тэнісістку Палін Парменцье, якая займае 64-е месца ў сусветным рэйтынгу - 3:6, 6:2, 6:3. Сёння ў паядынку 1/8 фіналу Аляксандра Сасновіч згуляе са швейцаркай Вікторыяй Галубіч, якая займае 54-е месца ў рэйтынгу WTA. Для абедзвюх спартсменак гэта сустрэча стане своеасаблівай рэпетыцыяй перад матчам зборных Беларусі і Швейцарыі ў паўфінале Кубка Федэрацыі, які пройдзе 22-23 красавіка ў Мінску. Яшчэ адна беларуска Вольга Гаварцова (190) гуляе на турніры ў амерыканскім Індыян Харбар Біч (прызавы фонд - $80 тыс.). У першым раўндзе Гаварцова перамагла амерыканку Джэймі Леб (158) - 6:2, 6:2, а сёння ў паядынку за выхад у чвэрцьфінал будзе сапернічаць з канадскай тэнісісткай Аляксандрай Вазняк (310).

На мужчынскім турніры ў мараканскім Маракешы (прызавы фонд - 540 тыс. еўра) беларус Максім Мірны і філіпінец Трэт Х'юі зачахлілі ракеткі пасля матчу першага круга парнага разраду, уступіўшы брытанска-харвацкаму дуэту Дамінік Інглат / Матэ Павіч з лікам 4:6, 4:6.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі