Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 сакавіка 2018, 13:04

Беларуска Вера Лапко на стадыі паўфіналу завяршыла выступленне на тэнісным турніры ў Індыян-Уэлсе

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Вера Лапко не змагла выйсці ў фінал парнага разраду на турніры серыі "Чэленджэр" у амерыканскім Індыян-Уэлсе (прызавы фонд $140 тыс.), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У паўфінальным матчы Вера Лапко і чэшская тэнісістка Барбара Крэйчыкава ўступілі амерыканска-бельгійскай пары Тэйлар Таўнсенд / Яніна Вікмаер - 6:2, 6:7 (3:7), 6:10. На старце спаборніцтваў Лапко і Крэйчыкава абыгралі ўкраінска-амерыканскі дуэт Кацярына Бандарэнка / Варвара Лепчанка - 6:0, 6:0, а ў чвэрцьфінале былі мацнейшыя за яшчэ адзін інтэрнацыянальны тандэм Андрэа Петкавіч (Германія) / Франчэска Ск'явоне (Італія) - 6:3, 6:4.

Турнір серыі "Чэленджэр" завершыцца 4 сакавіка, а затым на кортах Індыян-Уэлса стартуе турнір катэгорыі "Прэм'ер" з агульным прызавым фондам звыш $7 млн, на якім можа згуляць экс-першая ракетка планеты беларуска Вікторыя Азаранка. Яна выйгравала гэтыя прэстыжныя спаборніцтвы ў 2012 і 2016 гадах, і арганізатары прадаставілі Вікторыі "ўайлд кард" на цяперашні турнір. Апошні раз Вікторыя Азаранка выступала ў афіцыйных спаборніцтвах у ліпені 2017 года на кортах Уімблдона. Затым яна была вымушана прапусціць палавіну мінулага і пачатак гэтага сезона з-за судовых разбораў наконт апекі над сынам. Цяпер Вікторыя Азаранка займае 203-е месца ў сусветным рэйтынгу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі