Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 верасня 2017, 19:55

Беларуска Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Ташкенце

27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Ташкенце (прызавы фонд - $226 тыс.), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

27 верасня ў паядынку 1/8 фіналу беларуска, якая займае 119-е месца ў сусветным рэйтынгу, сустракалася з прадстаўніцай Германіі Таццянай Марыяй, у якой 53-я пазіцыя, і перамагла ў двух сэтах - 6:3, 7:5. У стартавым матчы спаборніцтваў ва ўзбекскай сталіцы Арына Сабаленка ўпэўнена перайграла расіянку Яўгенію Родзіну (84-ы нумар рэйтынгу WTA) - 6:2, 6:2.

На мужчынскім турніры ў кітайскім Шэньчжэні (прызавы фонд - $666 тыс.) ветэран беларускага тэніса Максім Мірны напярэдадні атрымаў сваю 750-ю перамогу ў матчах парнага разраду на спаборніцтвах пад эгідай Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў. Юбілейную вікторыю 40-гадоваму беларусу дапамог здабыць аўстрыец Філіп Освальд, з якім яны перайгралі кітайскі дуэт Маа Сінь Гон / Цзэ Чжан - 7:6 (7:5), 6:1 і выйшлі ў чвэрцьфінал. У матчы за выхад у паўфінал беларуска-аўстрыйская пара згуляе з германска-харвацкім тандэмам Андрэ Бегеман / Франка Шкугар.

Беларус Андрэй Васілеўскі і чылійскі тэнісіст Ханс Падліпнік-Кастылья ў першым раўндзе сустракаліся з яшчэ адной інтэрнацыянальнай парай - Марсэла Мела (Бразілія) / Аляксандр Звераў (Германія) і прайгралі - 6:7, 4:6.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі