Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Зіма ў Налібоцкай пушчы
Учора 17:31 Фотарэпартаж
Усе навіны

Беларус Сяргей Вязовіч увайшоў у топ-10 шостага этапу і займае трэцюю пазіцыю ў агульным заліку "Дакара"

Спорт 12.01.2018 | 11:48
Аўтамабіль Сяргея Вязовіча. Фота МАЗ
Аўтамабіль Сяргея Вязовіча. Фота МАЗ

12 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі гоншчык "МАЗ-СПОРТаўта" Сяргей Вязовіч увайшоў у дзясятку мацнейшых шостага этапу і ўтрымлівае трэцюю пазіцыю ў агульным заліку ралі-рэйду "Дакар", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначылі ў камандзе, шосты адрэзак шляху паміж гарадамі Арэкіпа і Ла-Пас быў адным з самых спакойных з пачатку гонкі. Сур'ёзных аварый не адбывалася, і гоншчыкі маглі сканцэнтравацца на спаборніцкай частцы. У заліку грузавікоў перамог аргенцінец Федэрыка Вілагра - 3 гадз 22 мін 23 сек. Лідар каманды "МАЗ-СПОРТаўта" Сяргей Вязовіч адстаў на шэсць мінут ад лідара і фінішаваў сёмым. Іншы беларус Аляксей Вішнеўскі заняў 12-е месца, яго партнёр Аляксандр Васілеўскі ў падагульняючым пратаколе апынуўся на 22-й пазіцыі.

У агульным заліку класа грузавікоў першае месца прадаўжае займаць расіянін Эдуард Нікалаеў на КамАЗе, на другой пазіцыі Федэрыка Вілагра - +52 мін. Трэці радок генеральнай класіфікацыі займае Сергей Вязовіч - + 2 гадз 29 мін 42 сек.

У Ла-Пасе ўдзельнікі "Дакара" атрымаюць дзень адпачынку і магчымасць прывесці свае транспартныя сродкі ў парадак. Сёмы этап будзе складацца са спецучастка даўжынёй 368 км і фінішуе ў горадзе Уюні. Гэты маршрут добра вядомы гоншчыкам, аднак у выпадку непаладак, па правілах, на фінішы яны не змогуць скарыстацца дапамогай механікаў.

Беларускія гоншчыкі ўдзельнічаюць у ралі-рэйдзе "Дакар" сёмы раз. Уладальнікам каманды выступае Мінскі аўтазавод, тэхнічным партнёрам - тэлекам-аператар velcom. Асноўная мэта - увайсці ў лік мацнейшых экіпажаў па выніках ралі ў заліку грузавікоў. Марафон у гэтым годзе праходзіць па тэрыторыі трох краін - Перу, Балівіі і Аргенціны. Працягласць толькі скорасных участкаў складае 3,5 тыс. км, прычым большая частка маршруту прыпадае на высакагор'е. Завершыцца гонка 20 студзеня ў аргенцінскай Кордабе.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Аб'ёмы продажаў тавараў народнага спажывання ў 2017 годзе Нацыянальны статыстычны камітэт падвёў вынікі работы арганізацый гандлю ў 2017 годзе. У табліцы прыведзены аб'ёмы продажаў тавараў у параўнанні з узроўнем 2016 года ў супастаўных цэнах.