Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Баскетбалісты "Цмокі-Мінск" абыгралі "Ніжні Ноўгарад" у матчы Адзінай лігі ВТБ

Спорт 17.04.2017 | 16:05

17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісты "Цмокі-Мінск" перамаглі "Ніжні Ноўгарад" у заключным дамашнім матчы Адзінай лігі ВТБ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сустрэча на арэне мінскага "Фалькан Клуба" прайшла з перавагай чэмпіёнаў Беларусі. У першай чвэрці мінчане стварылі добры задзел, выйграўшы з рэзультатам 30:11. У далейшым прадаўжалі валодаць ініцыятывай і атрымалі ўпэўненую перамогу з лікам 77:52 (30:11, 14:14, 16:13, 17:14). Гэта першая вікторыя пад кіраўніцтвам Аляксандра Круцікава. Самым рэзультатыўным іграком у складзе пераможцаў стаў Антоніа Грэйвз, у актыве якога 25 ачкоў. У 23 праведзеных сустрэчах мінскія "Цмокі" атрымалі 5 перамог і займаюць цяпер 12-е месца сярод 13 удзельнікаў "банкаўскага" турніру.

Свой заключны паядынак "Цмокі-Мінск" правядуць 23 красавіка ў гасцях у краснадарскага клуба "Лакаматыў-Кубань", які знаходзіцца на 3-м месцы, уступаючы толькі маскоўскаму ЦСКА і піцерскаму "Зеніту". Акрамя гэтых каманд пуцёўкі ў плэй-оф ужо забяспечылі сабе падмаскоўныя "Хімкі", казанскі УНІКС, краснаярскі "Енісей", рыжскі ВЭФ і казахстанская "Астана".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Украіна: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Тавараабарот Беларусі з Украінай па выніках 2016 года павялічыўся на 10,5%, экспарт - на 13,2%, імпарт - на 3,2%. Сальда дадатнае - $1,87 млрд