Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
06 сакавіка 2018, 18:26

Апеляцыйны камітэт АБФФ адхіліў пратэст ФК "Крумкачы" наконт ліцэнзавання

6 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Апеляцыйны камітэт па клубным ліцэнзаванні асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" адхіліў пратэст мінскага ФК "Крумкачы" наконт прыняцця дакументаў на атрыманне ліцэнзіі для ўдзелу каманды ў вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе АБФФ.

АБФФ яшчэ тыдзень таму адзначала, што ФК "Крумкачы" ўжо не раз дапускаў парушэнні ў час працэсу ліцэнзавання, і заўсёды федэрацыя ішла на ўступкі, усяляк падтрымлівала маладую каманду. Аднак у гэтым годзе сітуацыя дасягнула крытычнай кропкі. Прадстаўнікі апеляцыйнага камітэта падкрэслілі, што ў тэрміны, названыя ў рэгламенце АБФФ, не былі прадастаўлены ўсе дакументы, якія даюць падставу клубу атрымаць ліцэнзію для ўдзелу ў вышэйшай лізе. Таму рашэнне камітэта па клубным ліцэнзаванні засталося без змяненняў - скарга клуба адхілена.

Адзін з кіраўнікоў ФК "Крумкачы" Дзяніс Шунто адзначыў, што клуб мае намер падаць апеляцыю ў футбольны арбітраж АБФФ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі