24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Апошнія рэзультаты беларускіх атлетаў выклікаюць аптымізм перад Алімпіядай. Аб гэтым расказаў сёння на прэс-канферэнцыі шэф беларускай місіі ў Пхёнчхане, намеснік міністра спорту і турызму Аляксандр Баравуля, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"На гэты момант спартсмены выйшлі на фінішны этап падрыхтоўкі. Праведзена вялікая работа, якая прайшла пры падтрымцы кіраўніка НАК Аляксандра Лукашэнкі і ўрада Беларусі. У Гульнях беларусы прымуць удзел у спаборніцтвах па шасці відах спорту. Усяго ў Беларусі 28 ліцэнзій. Рэзультаты атлетаў на апошніх стартах на Кубках свету выклікаюць аптымізм перад стартам Алімпіяды", - сказаў Аляксандр Баравуля.
На XXIII зімовых Алімпійскіх гульнях у біятлоне выступяць:
Дар'я Домрачава,
Надзея Скардзіна,
Ірына Крыўко,
Надзея Пісарава,
Дзінара Алімбекава,
Уладзімір Чапелін,
Сяргей Бачарнікаў,
Максім Варабей,
Раман Ялётнаў,
Антон Смольскі;
у фрыстайле Беларусь прадставяць:
Антон Кушнір,
Станіслаў Гладчанка,
Максім Гусцік,
Ала Цупер,
Ганна Гуськова,
Аляксандра Раманоўская.
У лыжных гонках на сваю сёмую Алімпіяду паедзе Сяргей Далідовіч, а таксама Аляксандр Воранаў, Юрый Астапенка, Міхаіл Сямёнаў, Юлія Ціханава, Паліна Сераносава, Настасся Кірылава.
У гарналыжным спорце Беларусь прадставяць Марыя Шканава і Юрый Данілачкін.
У канькабежным спорце выйдуць на лядовы авал Марына Зуева і Ігнат Галавацюк.
У шорт-трэку Беларусь прадставіць Максім Сяргееў.
Першы віцэ-прэзідэнт НАК Андрэй Асташэвіч падкрэсліў, што падрыхтоўка вялася на працягу апошніх чатырох гадоў. "Упэўнены, у Пхёнчхан Беларусь адпраўляе самых дастойных атлетаў, якія змогуць дастойна прадставіць нашу алімпійскую зборную", - адзначыў ён.
У ходзе прэс-канферэнцыі была прадстаўлена спартыўная экіпіроўка беларускіх алімпійцаў. Пры стварэнні калекцыі кампаніяй Audimas адлюстравана спадчына мінулага, вопыт гістарычных традыцый, спалучаючы ў сабе чырвоны, чорны і белы колеры, а таксама арнамент дзяржаўнага сцяга.
Перадавая група беларускай дэлегацыі з чатырох чалавек вылятае з Мінска 27 студзеня. 1 лютага адкрываецца алімпійская вёска, і шэфу місіі трэба будзе вырашыць на месцы пытанні арганізацыі штаба, агледзець жылыя памяшканні і медыцынскі блок.
XXIII зімовыя Алімпійскія гульні ў Пхёнчхане пройдуць з 9 па 25 лютага. Усяго на Гульнях будзе разыграна 102 камплекты ўзнагарод у 7 відах спорту па 15 дысцыплінах. Медальныя надзеі ў беларускай камандзе ў першую чаргу звязваюцца з выступленнем у біятлоне і фрыстайле.
На Алімпіядзе ў 2014 годзе ў Сочы ў актыве беларускай каманды было пяць залатых узнагарод, якія заваявалі Дар'я Домрачава (тры медалі), фрыстайлісты Антон Кушнір і Ала Цупер, а таксама бронзавая ўзнагарода біятланісткі Надзеі Скардзіна.-0-
Фота Андрэя Пакумейкі.