Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Спорт

Апошнія навіны
Усе навіны
Павел Варабей (№55). Фота ХК "Аўтамабіліст"
Беларускі абаронца Павел Варабей прызнаны лепшым навічком тыдня ў КХЛ
5 верасня 2017
Лепшым навічком прызнаны абаронца кітайскага клуба "Куньлунь Рэд Стар" беларус Павел Варабей, у трох апошніх матчах яго каманда атрымала тры перамогі. 19-гадовы ігрок быў адным з самых карысных і зарабіў агульны паказчык па камандзе "+4".
Беларускія пяціборцы занялі трэцяе месца ў Кубку Крамля
4 верасня 2017
Ілья Палазкоў змог апярэдзіць спартсмена з Венгрыі, а па выніках выступлення беларусы набралі трэцюю суму балаў - 1421.
Уладальніцы Суперкубка Беларусі. Фота Беларускай федэрацыі хакея на траве
Жаночая каманда "Мінск" выйграла Суперкубак Беларусі па хакеі на траве
4 верасня 2017
Сустрэча адбылася на штучным полі ЦСК "Нёман" і прайшла ў напружанай барацьбе. Ужо на восьмай мінуце лік адкрыла сталічная каманда. Яўгенія Філіповіч удачна рэалізавала штрафны вуглавы, яе поспех замацавала партнёр па камандзе Юлія Юбко - 2:0.
Фота Беларускай асацыяцыі гімнастыкі
Беларускія грацыі занялі пятае месца ў групавых практыкаваннях на ЧС па мастацкай гімнастыцы
4 верасня 2017
Гімнасткі Ганна Гайдукевіч, Марыя Кацяк, Маргарыта Авадзінская, Настасся Рыбакова, Ганна Швайба і Арына Цыцыліна выступілі ў асобных практыкаваннях. Кампазіцыю беларусак з трыма мячамі і дзвюма скакалкамі суддзі ацанілі ў 18,000 бала.
Беларусы ўступілі шведам у адборачным матчы футбольнага чэмпіянату свету
4 верасня 2017
Абедзве каманды ў папярэднім туры пацярпелі гасцявыя паражэнні - беларусы прайгралі Люксембургу (0:1), шведы - балгарам (2:3) і мелі намер набраць ачкі ў гэтым процістаянні.
Фота Беларускай федэрацыі веславання
Залатая і сярэбраная ўзнагароды ў актыве беларускіх весляроў на маладзёжным ЧЕ ў Польшчы
4 верасня 2017
Першае месца ў двойцы-парнай занялі беларускі Хрысціна Стараселец і Таццяна Клімовіч, якія пераадолелі дыстанцыю за 7 мін 34,72 сек. Другое месца заняў дуэт з Грэцыі - +4,5 сек. Бронзавая ўзнагарода дасталася экіпажу Швейцарыі - +7,04 сек.
Андрэй Шорац
Мінск знаходзіцца ў высокай ступені гатоўнасці да правядзення Еўрагульняў-2019 - Шорац
1 верасня 2017
Старшыня Мінгарвыканкама адзначыў, што беларуская сталіца скарыстаецца вопытам і іншых краін пры правядзенні такога вялікага спартыўнага мерапрыемства. "Мы неаднаразова выязджалі ў Баку, дзе адбыліся I Еўрапейскія гульні ў 2015 годзе, нядаўна былі на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы ў Лондане", - падкрэсліў ён.
Мінск і ЕАК падпісалі кантракт на правядзенне II Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе
1 верасня 2017
У ходзе II Еўрапейскіх гульняў некалькі відаў спорту стануць кваліфікацыйнымі да XXXII летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіа. Ліцэнзіі плануецца разыграць у бадмінтоне, боксе, веласіпедным спорце, веславанні на байдарках і каноэ, дзюдо, каратэ, лёгкай атлетыцы, стральбе з лука, кулявой і стэндавай стральбе, настольным тэнісе.
Беларуска Кацярына Галкіна заваявала сярэбраную ўзнагароду ЧС па мастацкай гімнастыцы
1 верасня 2017
Другое месца мінчанка заняла ў практыкаванні з булавамі. Яе выступленне суддзі ацанілі на 18,050 бала. Лепш, чым беларуска, сваю кампазіцыю выканала толькі расіянка Дзіна Аверына - 19,000.
У час матчу. Фота АБФФ
Футбалісты зборнай Беларусі прайгралі Люксембургу ў кваліфікацыі чэмпіянату свету
1 верасня 2017
Паядынак з аўтсайдарам кваліфікацыйнай групы А падапечныя Ігара Крывушэнкі мелі намер правесці ў атакуючым ключы, але гэтага не адбылося.
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Бізнес без рэгістрацыі ІП У Беларусі ўказам пашыраны пералік відаў эканамічнай дзейнасці, якімі грамадзяне маюць права займацца па заяўным прынцыпе без рэгістрацыі ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў.