Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 лютага 2018, 10:26

Зняць машыну з уліку можна будзе ў любым рэгістрацыйным падраздзяленні ДАІ

27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зняць машыну з уліку можна будзе ў любым рэгістрацыйным падраздзяленні ДАІ. Аб гэтым 26 лютага на сустрэчы з прадстаўнікамі аўтабізнесу паведамілі супрацоўнікі УДАІ МУС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Такая магчымасць прадугледжана змяненнямі ў пастанову Савета Міністраў, абноўлены праект якой быў падрыхтаваны ДАІ. "Каб зрабіць больш зручнай гэту працэдуру для грамадзян і юрасоб, мы прадугледжваем магчымасць зняцця з уліку транспартнага сродку ў любым рэгістрацыйным падраздзяленні незалежна ад месца рэгістрацыі ўласніка. Што датычыцца магчымасці рэгістрацыі - цяпер мы яе не разглядаем, але ў перспектыве не выключаем. Рэалізаваць жа гэта можна будзе пасля таго, як будуць удасканалены заканадаўства і непасрэдна нашы інфармацыйныя рэсурсы", - адзначыў старшы інспектар па асаблівых даручэннях УДАІ МУС Алег Ліванскі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі