Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Жыллёвыя субсідыі для новых катэгорый грамадзян з'явяцца ў жыроўках восенню

Грамадства 20.06.2018 | 16:07

20 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Безнаяўныя жыллёвыя субсідыі для тых, хто даглядае дзяцей да трох гадоў і інвалідаў, з'явяцца ў жыроўках восенню. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў галоўны эканаміст упраўлення эканомікі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Алег Грузінаў.

У Беларусі ўказам нумар 225, падпісаным 7 чэрвеня, пашырана сістэма безнаяўных жыллёвых субсідый. Права на іх атрыманне па выяўным прынцыпе дадаткова прадастаўлена грамадзянам, якія даглядаюць дзяцей ва ўзросце да трох гадоў, дзяцей-інвалідаў да 18 гадоў і атрымліваюць адпаведныя дапамогі ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва. Субсідыі будуць прадастаўлены таксама тым, хто атрымлівае дапамогу па доглядзе інваліда І групы альбо асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту. Пры гэтым дапамога грамадзянам будзе прадастаўляцца на падставе даных інфармацыйных рэсурсаў Міністэрства працы і сацабароны без неабходнасці збору якіх-небудзь дакументаў.

"Адпаведнае палажэнне ўказа ўступае ў сілу з 1 жніўня. Работа па выяўленні такіх грамадзян ужо вядзецца. Безнаяўныя жыллёвыя субсідыі будуць улічаны ў іх паведамленнях восенню. У ліпені запланавана правядзенне семінараў для арганізацый, якія ажыццяўляюць налічэнне субсідый з улікам прынятых змяненняў", - сказаў Алег Грузінаў.

Сістэма безнаяўных жыллёвых субсідый для аплаты ЖКП пачала дзейнічаць у Беларусі з кастрычніка 2016 года. У студзені-маі бягучага года субсідыі былі прадастаўлены больш як 24 тыс. сем'яў на суму Br605,7 тыс., у тым ліку па выяўным прынцыпе 22,9 тыс. сем'яў на Br533,5 тыс., па заяўным - 1,1 тыс. на Br72,7 тыс. Сярэдні памер субсідыі павялічыўся, у 2017 годзе ён складаў Br4,2, за пяць месяцаў бягучага года - каля Br5.

Права на атрыманне субсідый па заяўным прынцыпе прадастаўлена грамадзянам або сем'ям, якія не маюць уласнага жылля і пражываюць у здымных кватэрах або ў інтэрнатах прадпрыемстваў недзяржаўнай формы ўласнасці. "Для атрымання субсідыі па заяўным прынцыпе трэба звярнуцца ў мясцовыя органы ўлады, у ЖЭСы або разлікова-даведачныя цэнтры, дзе можна напісаць адпаведную заяву. Субсідыя прадастаўляецца пры ўмове, калі штомесячная сума платы за жыллёва-камунальныя паслугі пры нарматыўным іх спажыванні перасягае 20 працэнтаў сярэднямесячнага сукупнага даходу сям'і ў горадзе і 15 працэнтаў у сельскай мясцовасці", - растлумачыў галоўны эканаміст упраўлення эканомікі.

З 1 студзеня 2019 года субсідыі не будуць прадастаўляцца грамадзянам, якія ўключаны ў спісы працаздольных, але не занятыя ў эканоміцы і аплачваюць паслугі па тарыфах, што забяспечваюць поўнае кампенсаванне эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне. Пры гэтым члены сям'і, якія пражываюць сумесна з імі, маюць права на атрыманне субсідый.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Прафілактыка атручэнняў грыбамі У Беларусі з пачатку года зарэгістравана 18 выпадкаў атручэння грыбамі, пры якіх пацярпелі 20 чалавек.