Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 мая 2016, 15:06

Жураўкоў: суверэнная Беларусь дае выпускнікам вялікі выбар магчымасцей для рэалізацыі сваіх ведаў

30 мая, Салігорск /Кар. БЕЛТА/. Міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў павіншаваў сёння ўсіх выпускнікоў з заканчэннем навучальных устаноў і параіў выбіраць прафесію і спецыяльнасць па душы. Аб гэтым ён сказаў на ўрачыстым мерапрыемстве "Апошні званок" у школе нумар 3 Салігорска, якую ён заканчваў 37 гадоў таму, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Тварыце, дзейнічайце і галоўнае - не бойцеся ствараць новае. У заўтрашні дзень вы можаце глядзець упэўнена і смела. Суверэнная і незалежная Беларусь - наша краіна, - дае вам вялікі выбар магчымасцей для рэалізацыі сваіх ведаў і ўменняў", - адзначыў ён.

Міхаіл Жураўкоў таксама паведаміў, што ў 2017 годзе ўступная кампанія пройдзе крыху па-новаму. Але да гэтых змяненняў выпускнікоў падрыхтуюць загадзя. Плануецца ўвесці чацвёрты (неабавязковы) іспыт на ЦТ, даць некаторыя прывілеі медалістам і алімпіяднікам і г.д., растлумачыў ён.

Міністр асабліва падкрэсліў, што грамадства павінна ўдзяляць больш увагі сям'і. Як выхоўваюцца дзеці ў сем'ях і як дапамагчы ў гэтым - гэта тыя пытанні, якія стаяць перад педагогамі-псіхолагамі і сацыяльнымі педагогамі. "Школьнае жыццё неабходна засцерагчы ад трагедый. Мы вывучаем сітуацыю - неабходна думаць над абароненасцю педагогаў, а таксама прааналізаваць абавязкі і правы навучэнцаў і настаўнікаў", - адзначыў кіраўнік ведамства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі