Сцяг Чацвер, 9 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 кастрычніка 2016, 09:08

Жураўкоў: школам разам з бацькамі дадзена права самастойна вырашаць, калі пачынаць вучэбныя заняткі

24 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рашэнне аб часе пачатку вучэбных заняткаў школы прымаюць самастойна разам з бацькоўскімі камітэтамі. Аб гэтым заявіў у інтэрв'ю праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1" міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў, адказваючы на пытанне аб магчымасці пераносу пачатку вучэбных заняткаў у школах на 9 раніцы, паведамляе БЕЛТА.

"Рашэнне аб тым, калі пачынаць заняткі прымае педагагічны калектыў школы сумесна з бацькоўскім камітэтам, - растлумачыў ён.- Такім чынам школы самастойна разам з бацькамі вызначаюць, калі павінны пачынацца вучэбныя заняткі".

Паводле слоў Міхаіла Жураўкова, Міністэрства адукацыі правяло чарговы маніторынг у школах, каб сабраць поўную інфармацыю па гэтым пытанні. "Мы яшчэ раз правялі маніторынг пачатку заняткаў у школах. Калі ўзяць школы, дзе дзеці займаюцца толькі ў першую змену, то адна трэць з іх або 30 працэнтаў, дзе заняткі пачынаюцца ў 8.00-8.15; у 40 працэнтах школ заняткі пачынаюцца ў 8.15-8.30 і яшчэ 30 працэнтаў школ, дзе заняткі пачынаюцца ў 8.30-9.00 раніцы", - праінфармаваў ён.

У школах, дзе ёсць другія змены, пераважае пачатак вучэбных заняткаў у 8.00-8.30. "Тут строгія рамкі абмежаванняў, таму што другая змена ў іх павінна пачынацца не пазней за 14.00 і заняткі павінны заканчвацца ў 19.30", - рэзюмаваў Міхаіл Жураўкоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі