Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 мая 2017, 15:13

Жарко: поспехі таленавітай творчай моладзі прымнажаюць багацце краіны

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Таленавітая творчая моладзь - эліта, чые поспехі прымнажаюць багацце краіны. Аб гэтым заявіў сёння намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Васіль Жарко на сустрэчы з вучнямі і студэнтамі - пераможцамі міжнародных прадметных алімпіяд, творчых конкурсаў і фестываляў, лаўрэатамі і стыпендыятамі спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў, студэнтаў і таленавітай моладзі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дапамога і падтрымка моладзі - адзін з галоўных дзяржаўных прыярытэтаў. Ад таго, якой вырасце моладзь, наколькі падрыхтаванай яна будзе да самастойнага жыцця, залежыць будучыня дзяржавы, прагрэс грамадства, падкрэсліў Васіль Жарко. Беларускія школьнікі і студэнты ў 2016 годзе на міжнародных алімпіядах і конкурсах заваявалі 16 залатых, 17 сярэбраных і 37 бронзавых медалёў.

Спецыяльным фондам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў у 2016 годзе заахвочана 2 тыс. 178 чалавек і 4 навуковыя інтэлектуальныя і творчыя аб'яднанні вучняў і студэнтаў, Гранд-прэміі і звання лаўрэата Спецыяльнага фонду ўдастоены 81 чалавек.

За 2016 год Спецыяльным фондам па падтрымцы таленавітай моладзі заахвочаны 169 чалавек і 18 калектываў, з іх Гранд-прэміі і звання лаўрэата ўдастоены 10 прадстаўнікоў творчай моладзі і 2 калектывы.

У Год навукі, якім аб'яўлены бягучы год, моладзь можа рэалізаваць свае самыя смелыя ініцыятывы, заявіць пра сябе, ствараючы славу краіны, дадаў Васіль Жарко. Ён выказаў упэўненасць, што высокая ацэнка дзяржавай заслуг моладзі стане важным стымулам для далейшага ўдасканалення і натхнення, а значыць, будзе дастойным укладам у развіццё Беларусі.

Віцэ-прэм'ер выказаў асаблівыя словы ўдзячнасці педагогам і бацькам таленавітых маладых людзей.

Адбылася цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў фондаў, выстаўка навуковых і творчых дасягненняў, канцэрт.

У цырымоніі ўзнагароджання прынялі ўдзел намеснік прэм'ер-міністра Васіль Жарко, міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў і міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка. Ганаровыя госці мерапрыемства - дзеючыя старшыні спецыяльных фондаў рэктар БДАМ, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Кацярына Дулава і рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Сяргей Абламейка; старшыні, якія ўзначальвалі саветы фондаў у розныя гады; лаўрэаты фондаў, якія рэалізаваліся ў прафесіі; педагогі, якія ўнеслі асаблівы ўклад у развіццё таленавітай і адоранай моладзі.-0-

Фота Максіма Гучака

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі