Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Замежныя байкеры могуць без візы прыязджаць у Беларусь на закрыццё мотасезона

Грамадства 12.09.2017 | 15:51
Фота з архіва
Фота з архіва

12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Замежныя байкеры могуць 11-19 верасня без візы прыязджаць у Беларусь на закрыццё мотасезона-2017 H.O.G. Rally Minsk", паведамілі БЕЛТА арганізатары мерапрыемства.

Закрыццё мотасезона "H.O.G. RallyMinsk 2017", удзельнікамі якога стануць матацыклісты з 15 краін свету, пройдзе 16 верасня ў Мінску. У гэты дзень у беларускай сталіцы запланаваны шматтысячны парад байкераў. Калона ў суправаджэнні спецпадраздзялення дарожна-патрульнай службы "Страла" УДАІ МУС пройдзе па галоўных праспектах сталіцы ад Кургана Славы да Палаца спорту. Тут роўна ў поўдзень для ўдзельнікаў і гасцей мерапрыемства пачнецца забаўляльная праграма. "Наведвальнікі ўбачаць фантастычныя трукі на матацыклах. Упершыню ў праграму ўключаны дрыфт-шоу, спаборніцтвы мацнейшых атлетаў па функцыянальным мнагаборстве MinskThrowdown і выстаўка эксклюзіўных матацыклаў", - расказалі арганізатары.

Акрамя таго, на закрыцці мотасезона будуць прадстаўлены легендарныя матацыклы апошняга года выпуску, на якіх змогуць пракаціцца тыя, хто мае адпаведную вадзіцельскую катэгорыю. Пры гэтым ва ўсіх жадаючых Дзяржаўтаінспекцыя прыме практычны экзамен на катэгорыю "А1". У праграму свята ўключаны рок-канцэрт з удзелам Прэзідэнцкага аркестра Беларусі. Юных гасцей арганізатары запрашаюць на інтэрактыўную пляцоўку дзіцячай бяспекі, дзе выступяць інспектары дарожнага руху і аніматары.

Мерапрыемства арганізавана клубам H.O.G. Iron Birds пры падтрымцы Harley-Davidson Расія і СНД, Мінгарвыканкама, УДАІ МУС, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта і накіравана на ўмацаванне дружалюбных адносін паміж краінамі і развіццё турызму ў Беларусі.

Таксама замежныя байкеры наведаюць Мірскі замак, гісторыка-культурны комплекс "Лінія Сталіна", Беларускі аўтамабільны завод. Сёння ў Беларусі зарэгістравана больш за 400 тыс. адзінак мотатранспарту, з іх 13 тыс. - у Мінску.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск