Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 мая 2017, 14:41

Выстаўка "СМІ ў Беларусі" папулярная ў кітайскіх медыя - Цуй Цымін

3 мая, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "СМІ ў Беларусі" папулярная ў кітайскіх медыя. Аб гэтым сёння на адкрыцці 21-га форуму ў Мінску заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітая ў Беларусі Цуй Цымін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Выстаўка "СМІ ў Беларусі" папулярная, на працягу многіх гадоў прадстаўнікі кітайскіх СМІ актыўна прымаюць у ёй удзел", - адзначыў пасол. Ён дадаў, што супрацоўніцтва ў інфармацыйнай сферы - у ліку важнейшых для Кітая і Беларусі.

Цуй Цымін сказаў, што ў гэтыя дні ў Беларусі праходзіць прэс-тур кітайскіх журналістаў, якія пабывалі і на выстаўцы. Дыпламат падзякаваў беларускаму боку за такую магчымасць і запрашэнне.

У адкрыцці выстаўкі прыняў удзел старшыня Асацыяцыі нацыянальных інфармацыйных агенцтваў краін Прычарнамор'я (ПАНІА), генеральны дырэктар Балгарскага тэлеграфнага агенцтва (БТА) Максім Мінчаў. Ён пажадаў удзельнікам форуму паспяховай работы і павіншаваў іх з надыходзячымі святамі - Днём друку, які адзначаецца ў Беларусі 5 мая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі