Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 ліпеня 2017, 14:14

Вынікі работы сілавога блока Беларусі за I паўгоддзе станоўчыя па ўсіх напрамках - Зась

27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вынікі работы праваахоўных і сілавых ведамстваў Беларусі за першае паўгоддзе станоўчыя па ўсіх напрамках. Аб гэтым заявіў сёння журналістам дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Станіслаў Зась па выніках нарады ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы праінфармавалі кіраўніка дзяржавы аб рабоце ўсіх сілавых органаў краіны за першае паўгоддзе. Усе дзяржаўныя органы забеспячэння нацыянальнай бяспекі адпрацавалі ў штатным рэжыме, без зніжэння эфектыўнасці ў штодзённай дзейнасці. Рэзультаты па ўсіх асноўных напрамках дзейнасці станоўчыя", - расказаў Станіслаў Зась.

Ён адзначыў зніжэнне злачыннасці ў цэлым па краіне: менш стала забойстваў, разбояў, крадзяжоў. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года знізілася колькасць дарожна-транспартных здарэнняў і пажараў, а таксама колькасць пацярпелых у іх.

"У нас адзначаюцца паляпшэнні і ў ахове дзяржаўнай граніцы, рабоце мытных органаў, у тым ліку навядзенні парадку сярод асабовага складу", - звярнуў увагу дзяржсакратар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі