Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 мая 2016, 14:44

Выдаваць бальнічныя могуць ужо 13 прыватных медцэнтраў Мінска

19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Правам выпісваць бальнічныя лісты скарысталіся ўжо 13 найбольш буйных прыватных медыцынскіх цэнтраў Мінска. Аб гэтым паведаміў міністр аховы здароўя Васіль Жарко сёння ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА.

У бягучым годзе медыцынскім цэнтрам недзяржаўнай формы ўласнасці дазволілі выдаваць бальнічныя лісты. "Цяпер умовы для выдачы лісткоў непрацаздольнасці створаны ў 13 найбольш буйных недзяржаўных медыцынскіх цэнтрах Мінска, а таксама ў некаторых рэгіёнах, напрыклад у Брэсце, Барысаве, у Гомельскай вобласці", - адзначыў міністр.

Паводле яго слоў, рыхтуюцца выдаваць і афармляць бальнічныя медцэнтры ў Жлобіне, Гродне, у Магілёўскай вобласці, а таксама шэраг арганізацый аховы здароўя стаматалагічнага профілю ў Гродзенскай вобласці.

 

З боку Міністэрства аховы здароўя прыняты ўсе неабходныя меры для дапамогі прыватным медцэнтрам у арганізацыі выдачы бальнічных лістоў. "На кафедры медыцынскай экспертызы і рэабілітацыі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі праведзена навучанне больш як 40 урачоў-спецыялістаў, прыватным медцэнтрам выдадзены бланкі лісткоў непрацаздольнасці, аказваецца арганізацыйна-метадычная і кансультатыўная дапамога па пытаннях правядзення экспертызы часовай непрацаздольнасці, афармлення і выдачы лісткоў непрацаздольнасці", - падкрэсліў Васіль Жарко.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі