Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 жніўня 2016, 14:49

ВЫБАРЫ-2016: Выбаршчыкі хочуць бачыць на пасадзе дэпутата гаспадароў свайго слова

25 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выбаршчыкі хочуць бачыць на пасадзе дэпутата гаспадароў свайго слова. Такія даныя сацыялагічных апытанняў, якімі падзяліўся сёння дырэктар Цэнтра сацыялагічных і палітычных даследаванняў БДУ Давід Ротман у эфіры праграмы "Актуальны мікрафон" на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё, перадае БЕЛТА.

Сацыёлагі цікавіліся якасцямі, якія, на думку рэспандэнтаў, павінен мець дэпутат. "Гэта павінен быць чалавек, які будзе часцей сустракацца са сваімі выбаршчыкамі, каб даведацца, што ім трэба, чаго яны хочуць", - расказаў аб выніках даследаванняў Давід Ротман. Апытанні паказваюць, што людзям іншым разам не хапае сустрэч з прадстаўніком заканадаўчай улады, за якога яны прагаласавалі.

Акрамя таго, выбаршчыкі ў Беларусі хацелі б бачыць у парламенце патрыётаў і гаспадароў свайго слова. Дэпутат, на думку электарата, павінен мець дастатковы ўзровень адукаванасці, арганізаванасці і прафесіяналізму, каб умець вырашаць праблемы акругі і дабівацца выканання таго, што ён паабяцаў, адзначыў Давід Ротман.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі