Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 сакавіка 2016, 18:16

Вакульчык: пападанне ў адзін кадр з Прэзідэнтам накладае асаблівыя патрабаванні і адказнасць

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Калі чалавек папаў у адзін кадр з Прэзідэнтам Беларусі, то гэта накладае асаблівыя патрабаванні і адказнасць, заявіў сёння журналістам старшыня КДБ Валерый Вакульчык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Многія лічаць, што калі чалавек папаў у кадр з кіраўніком дзяржавы або гуляе з ім у хакей, то тут павінен быць нейкі асаблівы падыход. У гэтым плане хачу сказаць адназначна, і я ўпэўнены, што маю рацыю: асаблівы падыход заключаецца, што да гэтых людзей асаблівыя патрабаванні і асаблівая адказнасць. Яны павінны несці гэту адказнасць удвайне або нават утрайне. Калі ты з'явіўся побач з кіраўніком дзяржавы, то абавязаны быць крыштальна чысты перад законам", - заявіў кіраўнік КДБ. На яго думку, людзі, пра якіх ён гаворыць, ведаюць гэта.

"Чыж не ўваходзіць у кадравы рэестр кіраўніка дзяржавы, і для яго затрымання і ўзбуджэння справы адносна яго санкцыя кіраўніка дзяржавы не патрабуецца. Усё прымалася вельмі хутка. Я ведаў, што не магу прыняць меры па затрыманні без наяўнасці на тое падстаў. Рашэнне прымалася мной", - сказаў Валерый Вакульчык.

"Калі б не было мной прынята рашэнне, калі было б патуранне з майго боку, я адказваў бы сам і мог бы апынуцца на месцы, на якім апынуўся Чыж", - зрабіў акцэнт кіраўнік камітэта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі