Сцяг Аўторак, 24 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 чэрвеня 2018, 11:39

Установы прафтэхадукацыі Беларусі пачалі прыём дакументаў

15 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Установы адукацыі Беларусі сёння пачалі прыём дакументаў ад абітурыентаў для атрымання прафесіі рабочага, служачага з прафесійна-тэхнічнай адукацыяй, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры Міністэрства адукацыі.

На ўзровень прафтэхадукацыі плануецца прыняць 31 тыс. чалавек. Гэта на 1,3 тыс. больш у параўнанні з наборам у 2017 годзе. Для навучання за кошт сродкаў бюджэту прадугледжана 30,8 тыс. месцаў.

У структуры прыёму захаваны тэндэнцыі мінулых гадоў: спецыяльнасці рэальнага сектара эканомікі складуць каля 80 працэнтаў.

Прыём вядуць 134 установы прафесійна-тэхнічнай адукацыі па больш як 250 прафесіях. Акрамя таго, на навучанне па рабочых прафесіях набіраюць 48 устаноў адукацыі іншых узроўняў, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы прафтэхадукацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі