Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 верасня 2016, 16:37

Устаноўлены пералік неабходных для прадастаўлення безнаяўнай жыллёвай субсідыі дакументаў

30 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўстаноўлены пералік неабходных для прадастаўлення безнаяўнай жыллёвай субсідыі дакументаў. Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Саўміна нумар 775 ад 27 верасня, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі (НЦПІ).

Дакументам вызначаны наступны пералік дакументаў (звестак), якія неабходны для прадастаўлення безнаяўнай жыллёвай субсідыі і запрошваюцца службай субсідзіравання: даведка аб месцы жыхарства і складзе сям'і заяўніка; даведкі аб правах на аб'екты нерухомай маёмасці (жылыя памяшканні), што належаць заяўніку і членам яго сям'і, якія пражываюць разам з ім, або аб адсутнасці такіх правоў; звесткі аб уласніку маёмасці прыватнага ўнітарнага прадпрыемства, месцазнаходжаннем якога з'яўляецца жылое памяшканне заяўніка; звесткі аб наяўнасці ў заяўнікаў і членаў яго сям'і, якія пражываюць сумесна з ім, дагавораў найму (паднайму) жылога памяшкання.

У адпаведнасці з пастановай урада нумар 781 ад 27 верасня ў якасці арганізацыі, на рахунак якой пералічваецца сума безнаяўных жыллёвых субсідый, налічаных грамадзянам (сем'ям) за кожны мінулы месяц, вызначана ААТ "Нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя "Адзіная разліковая і інфармацыйная прастора".

Пастановы ўступаюць у сілу з 1 кастрычніка 2016 года.

Безнаяўныя жыллёвыя субсідыі будуць прадастаўляцца ў Беларусі з 1 кастрычніка. Яны будуць распаўсюджвацца на гарачае і халоднае водазабеспячэнне, водаадвядзенне (каналізацыю), газа- і электразабеспячэнне, тэхнічнае абслугоўванне ліфта, абыходжанне з цвёрдымі камунальнымі адходамі, санітарнае ўтрыманне дапаможных памяшканняў жылога дома, капітальны рамонт, а таксама расходы на электраэнергію для асвятлення пад'ездаў і работу ліфтаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі