Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 верасня 2017, 09:05

Усе неабходныя лякарствы па прымальнай цане будуць і ў перыяд росту захваральнасці - Малашка

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў асенні перыяд росту захваральнасці ўсе неабходныя прэпараты будуць у аптэках па прымальнай цане. Аб гэтым заявіў міністр аховы здароўя Валерый Малашка ў эфіры тэлеканала АНТ, паведамляе БЕЛТА.

"У мяне няма сумненняў, што ўсе неабходныя лекавыя прэпараты будуць у наяўнасці ў аптэчнай сетцы - як дзяржаўнай, так і недзяржаўнай формы ўласнасці", - сказаў міністр. Што датычыцца цэнавай палітыкі, то, паводле яго слоў, каля 36 працэнтаў лекавых прэпаратаў, выпускаемых у Беларусі, маюць цану меншую за $1 у эквіваленце, 25 працэнтаў -да $2.

Гаворачы аб сістэме аховы здароўя ў цэлым, Валерый Малашка адзначыў, што яна выконвае ўсе ўскладзеныя на яе функцыі і абавязацельствы. "У нас добры кадравы склад, добрая матэрыяльна-тэхнічная база. Разам з тым, развіваючы высокія тэхналогіі, мы павінны асаблівую ўвагу ўдзяляць пярвічнаму звяну - першай лініі, на якой сустракаюцца ўрач і пацыент. На гэтай лініі мы павінны яшчэ больш папрацаваць, у тым ліку па аснашчэнні", - лічыць міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі